Магистратура в Германии для студентов 3, 4 и 5 курсов
Фонд “Супольнасьць па абмене студэнтамі з Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы”, фонд “Памяць, Адказнасьць і Будучыня” і фонд “Zeit” прапануюць стыпэндыі для беларускіх магістрантаў, якія прыедуць вучыцца ў любы ўнівэрсытэт Нямеччыны ў летнім сэмэстры новага навучальнага года ( 01.04-31.08.2011).
Стыпэндыя для тых, хто ведае нямецкую мову, мае актыўную пазыцыю ў сфэрах культуры ці грамадзтва, пасьпяхова вучыцца і адначасова хоча пазнаёміцца з нямецкай культурай і грамадзтвам. Апошні тэрмін – 16 кастрычніка 2010.
Магистратура в Германии для студентов 3, 4 и 5 курсов
Умовы ўдзелу:
беларускае грамадзянства,
статус студэнта беларускай ВНУ (ці ЭГУ) – як мінімум трэці курс
Праграма забясьпечвае:
фінансавую падтрымку ў памеры каля 650 эўра ў месяц,
апеку з боку ўнівэрсытэту- сустрэча на вакзале, дапамога ва ўладкаваньні,
візу, страхаваньне і рэгістрацыю,
грошы на транспарт,
два дадатковыя сэмінары.
Камісыя абярэ шэсьць кандыдатаў, якія ў сярэдзіне лістапада будуць запрошаны на суразмову ў Менск.
Адбор праводзіцца выключна праз Інтэрнэт.
Кандыдату трэба адсканаваць і даслаць асабістыя зьвесткі і фатаграфію, рэзюмэ, матывацыйнны ліст (па нямецку, на тэму – чаму хочаш вучыцца ў Нямеччыне і чаму мы павінны выбраць менавіта цябе?), плян навучыньня складзены асабіста (гэта пакажа, што ты сур’ёзна думаеш пра адукацыю), копія заліковай кніжкі, падцьверджаньне валоданьня нямецкай мовай.
Нехта з выкладчыкаў павінен даслаць на адрас belarus@gfps.org рэкамендацыю .
Рэгістрацыя па спасылцы - https://www.gfps.org/bewerbung/deutschland-belarus/
Апошні тэрмін – 16 кастрычніка 2010.
З пытаньнямі зьвяртайцеся на эл.адрас belarus@gfps.org.
Крынiца iнфармацыi: "Кронiка" паводле www.gfps.org
Магистратура в Германии для студентов 3, 4 и 5 курсов